Блогераў Дзім Дзімыча і Ульку Пульку не прынялі ў лукашэнкаўскую партыю

Блогеры Улька Пулька і Дзім Дзімыч

Блогеры Улька Пулька і Дзім Дзімыч / radioMB

Папулярныя блогеры Дзім Дзімыч (Дзмітрый Сіўчык) і Улька Пулька (Ульяна Сталярова) хацелі ўступіць у партыю "Белая Русь", але іх не прынялі. Пра гэта паведаміла прэс-служба партыі.

"Разгледзеўшы іх заявы, кіраўніцтва "Белай Русі" прыняло рашэнне адмовіць у прыёме ў партыю ў сувязі з тым, што дзейнасць гэтых грамадзян супярэчыць статуту і праграме партыі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Прарасійская прапагандыстка Вольга Бондарава, якая даўно мае зуб на абаіх блогераў, пахваліла партыю за гэта. Яна заявіла, што супраць прыёму блогераў у партыю выступіў кіраўніка партарганізацыі Першамайскага раёна Мінска (вераемна, туды яны падалі заявы) Сяргей Мазоўка.

"Як нам стала вядома, Сяргей Анатольевіч заняў цвёрдую пазіцыю ў справе абароны маральна-маральных асноў грамадства і не дапусціў публічнага прыніжэння партыі супрацоўніцтвам з прапагандыстамі ЛГБТ, наркотыкаў і гвалту. Дзім Дзімыч не ўступіць у партыю "Белая Русь", паведаміў палітык", — напісала Бондарава ў сваім тг-канале.

Дзім Дзімыч — папулярны сярод падлеткаў блогер, у якога мільёны падпісчыкаў у сацсетках. Бондарава вінаваціць яго за тое, што ён здымаецца ў вопратцы ружовага колеру і здымаў жартаўлівыя ролікі ў сукенцы. Яму не дапамаглі ні выступы на праўладных канцэртах, ні ўхвальныя водгукі ад БРСМ, ні "пакаяннае" інтэрв'ю ў прапагандыста Рыгора Азаронка.

Улька Пулька — спявачка і ціктокерша, чыя аўдыторыя перавышае 5 мільёнаў чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі