Пераслед праўладных блогераў: сістэма пачынае пажыраць сваіх — эфір

Валер "Дарога" Руселік

Валер "Дарога" Руселік

Надоечы стала вядома, што праўладнага блогера з Кармы Аляксандра Петрачкова судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за “экстрэмізм”. Нягледзячы на тое, што гэты праўладны блогер актыўна асвятляў праўладныя мерапрыемствы, быў дружыннікам, а мясцовая раёнка “Зара над Сожам” называла яго “мясцовай знакамітасцю”. Крыху раней на 1,5 года калоніі асудзілі гомельскага блогера-правакатара Яўгена Катлярова. І гэтая тэндэнцыя выклікае пэўнае здзіўленне.

Чаму блогеры выклікаюць такую рэакцыю з боку лукашэнкаўскага рэжыму і чым іх творчасць цікавая гледачам? Што стаіць за пераследам праўладных блогераў і сведчаннем чаго згаданыя затрыманні могуць быць? Ці можна сёння дамагчыся нацыянальнага прымірэння ў грамадстве і што гэтаму перашкаджае?  На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогер, аўтар праекта "daroha" і сувядоўца праекта "Хрусь і папалам" Валер Руселік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі