Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў затрыманне Верамейчыка
Васіль Верамейчык
Камандзір Палка Каліноўскага Павел Шурмей пракаментаваў экстрадыцыю ў Беларусь былога байца Васіля Верамейчыка. Павел Шурмей і некаторыя іншыя байцы ПКК наведваюць Вільню, і камандзір аб'яднання адказвае на пытанні беларусаў.
"Ад самага пачатку робіцца ўсё магчымае. Каб усе зразумелі — некаторыя справы трэба рабіць ціха. Але каб нехта не сказаў, што можна замаўчаць праблему", — цытуе Шурмея "Наша Ніва".
Ён абвяргае чуткі пра тое, нібыта вайсковая часціна, у якой служыў Верамейчык, спрычынілася да яго забароны на ўезд ва Украіну.
"На маю думку, ва Украіне высвятляюць абставіны, чаму ў Васіля была забарона. Трэба ведаць, што і як было", — падзяліўся Павел Шурмей.
Павел Верамейчык быў выдадзены з В'етнама ў Беларусь. У краіне яму пагражае вялікі турэмны тэрмін і нават смяротнае пакаранне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.