Парыж дазволілў украінцам атакаваць Расію французскімі дальнабойнымі ракетамі
Жан-Ноэль Баро
"Кожны раз, калі расійскае войска прасоўваецца на адзін квадратны кіламетр, яно аказваецца на адзін кіламетр бліжэй да Еўропы". Так міністр замежных справаў Францыі аргументаваў дазвол атакаваць расійскую тэрыторыю французскімі дальнабойнымі ракетамі Scalp.
Жан-Ноэль Баро дадаў, што Украіна мусіць выкарыстоўваць ракеты "ў логіцы самаабароны". Таксама ён заявіў, што Францыя падтрымлівае ідэю запрасіць Украіну ўступіць у НАТА, але "яшчэ не пераканала ў ёй усіх сваіх сяброў і саюзнікаў".
Раней выкарыстоўваць свае ракеты для атакі на вайсковыя аб'екты ўглыбіні расійскай тэрыторыі дазволілі ЗША. Пасля першых такіх выпадкаў Расія ўдарыла па заводзе "Южмаш" у Дняпры міжкантынентальнай балістычнай ракетай, якая не несла ядзернага зараду. Пуцін назваў яе "Арэшнікам". Але, як мы бачым, Францыю не напужала тое, што адбылося.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.