Full Screen
У рэзанансным забойстве жыхара Заходняга Бірулёва Ягора Шчарбакова паліцыя падазрае азербайджанца Архана Зейналава.
Тэлеканал НТВ паказаў кадры з камеры, убудаванай у дзверы пад’езда, побач з якім адбылося забойства Ягора Шчарбакова.
Учорашнія затрыманні амаль 400 удзельнікаў масавых беспарадкаў у раёне на поўдні Масквы не суцішылі хваляванняў.
"Бярыцеся за зброю. Гэта вайна! Рускія, наперад!" — гэта бабуля заклікае маладых змагацца з мігрантамі. Натоўп бяжыць атакаваць базу гародніны.
Праваахоўнікі ў панядзелак здзейснілі "прафілактычны рэйд" на базу гародніны ў раёне Бірулёва. Менавіта яе напярэдадні штурмавалі сотні людзей.
У нядзелю ўдзень у маскоўскім раёне Бірулёва пачаліся пагромы. Прычына — міжэтнічная варажнеча.