Учора ў Маскве затрымалі 400 чалавек, сёння — 1200 (відэа)
Праваахоўнікі ў панядзелак здзейснілі "прафілактычны рэйд" на базу гародніны ў раёне Бірулёва. Менавіта яе напярэдадні штурмавалі сотні людзей.
Нагадаем, у чацвер у гэтым маскоўскімі раёне невядомы зарэзаў маладога чалавека, пасля чаго ўцёк. Жыхары раёна ў нядзелю сабраліся, каб запатрабаваць хутчэйшага расследавання забойства, здзейсненага выхадцам з Сярэдняй Азіі ці Каўказу. "Народны сход" перарос у масавыя беспарадкі. Паліцыя затрымала амаль 400 чалавек.
Сёння паліцыя праверыць "на датычнасць да здзяйснення злачынстваў" каля 1200 чалавек, затрыманых 14 кастрычніка на тэрыторыі базы гародніны. Там жа знайшлі аўтамабіль з мільёнамі расійскіх рублёў і зброяй у салоне, паведамляе РІА "Новости".
Фота — ria.ru