Хакеісты мінскага "Дынама" пачалі хатнюю серыю з паражэння
"Дынама" — "Віцязь"
Хакеісты мінскага "Дынама" пачалі чарговую хатнюю серыю ў чэмпіянаце КХЛ з паражэння. У панядзелак яны саступілі з буйным лікам "Віцязю" — 1:4 (0:0, 1:1, 0:3). Менавіта над ім у канцы кастрычніка дынамаўцы атрымалі валявую перамогу. Цяпер жа госці адыграліся.
Адзіную шайбу ў мінчукоў закінуў Сэм Энас.
Цяпер "Дынама" і "Віцязь" маюць па 23 ачкі, займаюць 8-9 месцы ў Заходняй канферэнцыі. Праўда, беларускі клуб згуляў на матч менш.
7 лістапада "Дынама" прымае "Салават Юлаеў" з Уфы, які займае 4-е месца ва Усходняй канферэнцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.