Шанцы 50/50: вось вам адзіны правільны рэйтынг "Трамп vs Харыс"

Выбары ў ЗША

Выбары ў ЗША / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Амерыканскі спецыяліст па апытаннях грамадскай думкі Нейт Сільвер раіць не давяраць чужой інтуіцыі, калі гаворка заходзіць пра выбары прэзідэнта ЗША.

Але калі з інтуіцыяй ўсё больш-менш зразумела, то наступны тэзіс Сільвера здзівіць вас мацней. Апытанням грамадскай думкі ён таксама раіць не давяраць. Яго эсэ было апублікаванае ва ўплывовым амерыканскім выданні The New York Times.

Адзіны адказны прагноз, які могуць даць спецыялісты: шанцы Дональда Трампа і Камалы Харыс на гэтых выбарах — "пяцьдзесят на пяцьдзесят", мяркуе Сільвер. Еўрарадыё пераказвае галоўныя тэзісы яго эсэ.

"Вам варта змірыцца з тым фактам, што прагноз 50/50 сапраўды азначае 50/50. І вам варта быць адкрытымі да імавернасці таго, што прагнозы няслушныя. Гэта можа ў роўнай ступені тычыцца як спадара Трампа, так і спадарыні Харыс", — кажа Сільвер.

 

Часам рэальная папулярнасць вышэйшая, чым рэйтынгі

У сярэдзіне кампаніі Дональд Трамп і Камала Харыс ішлі "ноздра ў ноздру". Паводле прагнозу The Hill / Decision Desc HQ, у апошнія тыдні Трамп трохі вырваўся наперад. Але гэта ні пра што не кажа.

Кто победит на выборах в США? Всё указывает на то, что шансы — 50/50
Дональд Трамп і Камала Харыс / Press Wire

Сільвер нагадвае, што Трамп паказаў лепшы вынік, чым прагназавалі сацыёлагі, і ў 2016 годзе, і ў 2020 годзе. У 2020 годзе дык і зусім выявілася, што сацыёлагі сур'ёзна недаацанілі рэйтынг рэспубліканскага кандыдата. Так, ён не перамог — але ён амаль перамог.

Чаму апытанні памыляюцца? Тут ёсць некалькі варыянтаў.

 

"Сарамлівы выбаршчык"

Ёсць папулярная тэорыя "сарамлівага выбаршчыка Трампа". Праўда, яна прыйшла ў ЗША з Брытаніі. Лічыцца, што брытанцы, калі сутыкаюцца з апытаннямі грамадскай думкі, не хочуць прызнавацца, што галасуюць за кансерватараў.

Чаму? Праз грамадскую стыгму. На прыхільнікаў кансерватараў навешваюць мноства цэтлікаў, і людзі спрабуюць гэтага пазбегнуць. Зрэшты, Сільвер упэўнены, што ЗША гэта не тычыцца.

А што тычыцца? "Эфект Брэдлі". Яго назвалі ў гонар экс-мэра Лос-Анджэлеса Тома Брэдлі. У ходзе апытанняў перад выбарамі губернатара Каліфорніі ў 1982 годзе ён паказваў лепшыя вынікі. І раптам... прайграў.

Цемнаскуры палітык Том Брэдлі ў 1982 годзе балатаваўся на пасаду губернатара Каліфорніі і ў апытаннях значна апярэджваў сваіх канкурэнтаў. Але ў вырашальны момант аказалася, што моцна адсталы ад яго супернік атрымаў большасць галасоў і крэсла губернатара. Чаму?

Кто победит на выборах в США? Всё указывает на то, что шансы — 50/50
Том Брэдлі / Mr Flikker

Удзельнікі апытанняў саромеліся сказаць, што не будуць галасаваць за цемнаскурага кандыдата, баючыся абвінавачванняў у расізме. Яны казалі, што... не вызначыліся. Але насамрэч яны вызначыліся — і ў дзень выбараў аддалі свой голас за суперніка Брэдлі Джорджа Дакмедж'яна.

У гэтым раскладзе Брэдлі — Камала Харыс, а Дакмедж'ян — Дональд Трамп. З іншага боку, падчас выбараў, на якіх перамог Барак Абама, гэты эфект не спрацаваў. Рэйтынгі паказвалі, што яго папулярнасць высокая — і дзень галасавання паказаў тое самае.

Увогуле, Сільвер упэўнены, што і Харыс, і Трампа можа чакаць сюрпрыз падчас падліку галасоў. Кожны з іх можа выявіць, што рэйтынг іншага быў заніжаны, а яго ўласны — завышаны. Але можа выявіцца, што сітуацыя сапраўды "50/50", і Амерыку чакае вельмі напружаная гонка.

 

Чаму на мінулых выбарах складальнікі пытанняў памыліліся?

Памылку ў апытанні 2016 года растлумачылі тым, што выбаршчыкі змянілі сваё меркаванне ў апошнія дні кампаніі. І яшчэ тым, што выбаршчыкаў з вышэйшай адукацыяй (яны з большай імавернасцю падтрымалі б Хілары Клінтан) у выбарках сацыёлагаў было занадта шмат. А патэнцыйных прыхільнікаў Трампа — несувымерна мала.

Кто победит на выборах в США? Всё указывает на то, что шансы — 50/50
Хілары Клінтан / Jacek Boczarski—Anadolu/Getty Images

У 2020 годзе эксперты паказалі на праблемы з прыцягненнем прыхільнікаў Трампа да ўдзелу ў апытаннях. Але дакладную прычыну памылкі назваць складана, бо выбары праводзіліся падчас пандэміі, прадэманстравалі рэкордную яўку, і наогул складана зразумець, што менавіта паўплывала на памылку.

З тых часоў сацыёлагі ўнеслі шмат карэктываў у сваю працу, і індустрыя апытанняў грамадскай думкі правяла паспяховы цыкл на прамежкавых выбарах 2022 года. Ці дастаткова гэтых карэктываў, каб прадказаць, што адбудзецца на такіх непрадказальных выбарах?

 

А што кажуць іншыя эксперты?

ВВС сабрала па пяць прычын, паводле якіх перамога можа з роўнай імавернасцю дастацца і Харыс, і Трампу. Перакажам суперкоратка.

Чаму Трамп? Ён не ва ўладзе. Многія амерыканцы скардзяцца на рост цэнаў і, вядома, вінавацяць у гэтым дзейную адміністрацыю. Трамп не ва ўладзе, значыць, цэны нібыта і не яго віна. А яшчэ яму напляваць на грамадскую думку, і выбаршчыкаў, якія не вызначыліся, гэта можа вабіць. Ужо і ў суд на яго падавалі — Трампа наогул не кранае, што вы пра яго думаеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі