Чаму святары знікаюць з сацсетак і ці могуць вернікі не ісці на “выбары” — эфір
Наталля Васілевіч
Упаўнаважаны па справах рэлігіі Аляксандр Румак напярэдадні выбараў яшчэ раз вырашыў акрэсліць месца гэтай самай рэлігіі ў лукашэнкаўскай дзяржаве. Паводле яго пераканання, рэлігійныя арганізацыі “не могуць умешвацца ў палітыку” (прывітанне манашкам Свята-Елісавецінскага манастыра), святары “не могуць браць удзел у пратэстах, крытыкаваць дзяржаву і заклікаць (вернікаў) да палітычнай актыўнасці”. Але выглядае на тое, што гэтыя забароны не распаўсюджваюцца на святароў альбо манашак, якія ўхваляюць дзеянні Лукашэнкі і заклікаюць да актыўнай палітычнай падтрымкі яго дзеянняў…
Што насамрэч адбываецца і чаму святары знікаюць з сацсетак? Якім чынам Лукашэнка можа вярнуць сабе прыхільнасць вернікаў і чаму гэтага не робіць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны, сяброўка Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч у 16:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.