“Зайшлі не ў тыя дзверы”: ці атрымаецца ў Лукашэнкі апраўдацца за Бучу — эфір

Мяжа Беларусі з Украінай

Мяжа Беларусі з Украінай

Што сёння ўяўляюць сабой беларуска-ўкраінскія адносіны, здавалася б, зразумела ўсім і без асаблівых тлумачэнняў: Беларусь — краіна-суагрэсар у вайне Расіі супраць Украіны. Адпаведна, беларуска-ўкраінская мяжа больш нагадвае лінію фронту сваімі ўмацаваннямм, Лукашэнка і яго прыхільнікі — нерукапаціскальныя як ва Украіне, так і на Захадзе. Ну, і ўсё астатняе, што з гэтай сітуацыі вынікае. Што ж да разумення, што пераважная большасць беларусаў вайны не падтрымлівае, а “лукашысты не роўна беларусы”, то яно нібыта ёсць, але часам пад бомбамі пра гэтае разуменне людзі забываюць.

Што насамрэч сёння адбываецца ў беларуска-ўкраінскіх адносінах і ці існуюць для ўкраінскай улады беларускія дэмсілы? Якім чынам Лукашэнка можа вярнуць сабе прыхільнасць Украіны і на якіх умовах гэта можа адбыцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць украінскі палітолаг, кіраўнік Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда і беларускі палітычны аналітык, метадолаг і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі