У ЦВК аб'явілі, колькі зарэгістравана ініцыятыўных груп для збору подпісаў

Аляксандр Лукашэнка плануе "стэрыльныя выбары"

Аляксандр Лукашэнка плануе "стэрыльныя выбары" / kommersant.ru

4 лістапада на пасяджэнні ЦВК Беларусі зарэгістравалі ініцыятыўныя групы "грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты" былой дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, генерал-маёра запасу Сяргея Бобрыкава і кіраўніка камуністычнай партыі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Сыранкова.

У рэгістрацыі адмовілі прадпрымальніцы Дзіяне Кавалёвай і навукоўцу Віктару Кулешу.

Раней былі зарэгістраваныя чатыры ініцыятыўныя групы: Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча, старшыні Беларускай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка і галоўнага ідэолага Мінска Вольгі Чамаданавай. Такім чынам агулам зарэгістраваныя 7 груп: Лукашэнкі і яго прыхільнікаў. 7 лістапада — пачатак збору подпісаў (да 6 снежня трэба сабраць і здаць не менш за 100 тысяч подпісаў). 

Раней у рэгістрацыі было адмоўлена Аляксандру Драздову і Юрыю Губарэвічу (апазіцыянеру, які жыве за мяжой).

Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі