Гэта сіеста: мы шукалі мінчукоў у горадзе, а знайшлі на пляжах і ў фантанах
Чэрвень бэе тэмпературныя рэкорды / Еўрарадыё
У гэтым чэрвені ў сталіцы ў модзе нетрывіяльны аксэсуар — бутэлька з вадой. Без яе прасунутыя мінчукі на вуліцу не выходзяць.
А самыя прасунутыя — проста не выходзяць на вуліцу. Хаваюцца і ад спякоты, і ад карэспандэнтаў Еўрарадыё.
Мінск у гарачы чэрвеньскі поўдзень выглядае як паўднёвае італьянскае мястэчка. Людзі проста знікаюць з вуліц з наступам спякоты, а вяртаюцца толькі ўвечар. Здаецца, у нас зараз таксама ёсць сіеста. І слушна!
Калі ведаць месцы, нядрэнна адпачыць можна і ў цэнтры горада.
Асабліва калі вашы патрэбы супадаюць з магчымасцямі фантана.
Калі вельмі хочацца знайсці ў горадзе людзей, знайдзіце перш цень. Людзі будуць непадалёк.
Ці ўглядзіцеся ў раку — людзі могуць праплываць міма. І чым даўжэй зачынены межы, тым больш забавак знаходзіш на Свіслачы.
А вось і сталічныя трэнды-2021. Так, у нас у горадзе цяпер усе так ходзяць.
Мінчукі ад нас хаваліся, але мы іх знайшлі. За месца пад сонцам ваяваць не трэба, яно цяпер усюды.
Ці то мы даўно не былі на моры, ці то доўга хадзілі пад простымі сонечнымі праменямі, ці то Камсамольскае возера сёлета сапраўды трошкі напамінае адрыятычны бераг.
Ён таксама хацеў паляцець у Іспанію, але адпачывае дома.
Атрымаць задавальненне ад лета можна нават калі чэрвень б'е ўсе тэмпературныя рэкорды. Усё ў вашых руках. І яшчэ ў клапатлівых руках барыста.
А калі нават напоі не дапамагаюць, рабі як качка.
Не будзе перабольшаннем сказаць, што яна ўвасобіла ў жыццё нашу калектыўную мару.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.