У Брэсце за "здраду дзяржаве" будуць судзіць ураджэнца Украіны

Мікалай Клок

Мікалай Клок / vk.com

У Брэсце за "здраду дзяржаве" будуць судзіць ураджэнца Украіны. Сутнасць абвінавачвання супраць 55-гадовага Мікалая Клока пакуль невядомая, пішуць праваабаронцы.

Крымінальную справу разгледзіць Брэсцкі абласны суд (суддзя — Андрэй Лешчанка). Працэс пачнецца 26 лістапада. Акрамя "здрады дзяржаве", мужчыну абвінавачваюць і ў "прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу".

Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме (нядаўна ў Гомелі прайшоў працэс над украінцамі).

У BELPOL "Вясне" паведамілі, што Клок працаваў на пасадзе намесніка дырэктара прадпрыемства па вытворчасці кандытарскіх вырабаў — "Універсал-люкс". Мікалай Клок мае беларускае грамадзянства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі