Бізнэсовец Віктар Пракапеня адмовіўся ад куплі банкаў

Бізнэсовец Віктар Пракапеня адмовіўся ад куплі банкаў

Кампанія VP Capital ІТ-бізнэсоўца Віктара Пракапеня адклікала з Нацбанка Украіны заяўку на набыццё Ашчадбанка Украіны. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на крыніцу ў банкаўскіх колах. Сам Пракапеня ў каментары журналістам пацвердзіў адкліканне заяўкі.

Па яго словах, яго кампанія вырашыла сканцэнтравацца на іншых планаваных інвестыцыях і праектах. "Пасля глыбокага аналізу мы вырашылі, што праекты ў сферы штучнага інтэлекту, якімі займаецца VP Capital, з'яўляюцца найлепшым выкарыстаннем нашага часу. Відавочна, што набыццё падраздзялення міжнароднага банка з'яўляецца неверагодна складаным працэсам, якія патрабуюць вялікай колькасці часовых рэсурсаў. Мы па-ранейшаму лічым, што сёння купля бізнэсу Ашчадбанка Украіны — гэта выдатная інвестыцыйная магчымасць, але мы вырашылі сфакусавацца на іншых праектах", — патлумачыў Пракапеня. Ён удакладніў, што адклікаў заяўку па ўласнай ініцыятыве. 

Дарэчы, адмовіўся Пракапеня і ад куплі беларускага Парытэтбанка, пра якую паведамлялася раней. "Парытэтбанк застаецца ўласнасцю яго бягучага ўладальніка — Рэспублікі Беларусь", — заявіў ён.

У сваім акаўнце на Фэйсбуку Пракапеня паведаміў сёння некаторыя падрабязнасці аднаго з праектаў, у якіх удзельнічае. Кампанія Astro Digital, у якую інвеставаў Пракапеня, вывела на арбіту два спадарожнікі з касмадрома Байканур. Па словах бізнэсоўца, у першым квартале 2018 года плануюцца ўжо штодзённыя фотаздымкі планеты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі