Блогера з Шаркоўшчыны Андрэя Буку асудзілі за "пікетаванне ў інтэрнэце"
У судзе ў Шаркоўшчыне (ілюстрацыйнае фота)
Блогера з Шаркоўшчыны Андрэя Буку асудзілі за "пікетаванне ў інтэрнэце" (раней за падобнае судзілі санітарку глыбоцкай лякарні). Як паведамілі яго знаёмыя, прычынай абвінавачвання стала выява ў яго Telegram-канале (ўключаны ў "рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў"). Адміністрацыйную справу ў панядзелак разглядаў суд Шаркоўшчынскага раёна. Буку асудзілі на 5 сутак арышту, але адпусцілі (магчыма, плануюць затрыманне пазней, бліжэй да выбараў).
Летась блогера аштрафавалі за аватарку ў Facebook, у якой міліцыянеры ўбачылі выяву бел-чырвона-белага сцяга.
Віцебскія праваабаронцы адзначаюць, што Андрэй Бука быў 13-м асуджаным па палітычных адміністрацыйных справах за ўчорашні дзень. Дарэчы, яго прозвішча не было ў раскладзе працы суда Шаркоўшчынскага раёна. Гэта пацвярджае меркаванне, што адбываецца прыхоўванне маштабу рэпрэсій.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.