Больш за 58 тысяч грамадзян РБ паведамілі, што маюць дакументы замежных дзяржаў

Ніякай адказнасці за непаведамленне аб наяўнасці гэтых дакументаў пакуль не будзе

Ніякай адказнасці за непаведамленне аб наяўнасці гэтых дакументаў пакуль не будзе / Facebook

Больш за 58 тысяч грамадзян РБ паведамілі, што маюць дакументы замежных дзяржаў: больш за 36,5 тысячы — органам унутраных спраў, яшчэ 22 тысячы — дыппрадстаўніцтвам і консульскім установам. Пра гэта sb.by распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. "І гэтыя дакументы працягваюць прыбываць", — кажа ён.

У ліпені пачала дзейнічаць новая рэдакцыя закона "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь". Беларусы былі абавязаныя ў трохмесячны тэрмін паведаміць уладам, што ў іх ёсць другое грамадзянства, від на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на льготы (гаворка найперш пра карту паляка). У верасні Бягун заявіў, што звярнуліся больш за 6,5 тысячы чалавек. Атрымліваецца, што пасля гэтага пра свае дакументы паведамілі больш за 50 тысяч чалавек.

Ніякай адказнасці за непаведамленне аб наяўнасці згаданых дакументаў пакуль не будзе, але "гэтае пытанне прапрацоўваецца адпаведнымі органамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі