Ад беларусаў патрабуюць данесці на саміх сябе за від на жыхарства ў іншай краіне

Беларускі пашпарт / officelife.media
Беларускі пашпарт / officelife.media

11 ліпеня набывае моц новая рэдакцыя закона "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь".

Найбольш вядомым яго новаўвядзеннем, якое шырока абмяркоўвалі, стала магчымасць пазбаўляць грамадзянства, атрыманага па нараджэнні.

Аднак у законе з'явіўся і шэраг іншых новаўвядзенняў. Напрыклад, людзі, якія прымаюць беларускае грамадзянства, будуць абавязаныя прыняць прысягу і здаць тэст на веданне адной з дзяржаўных моваў. Пра гэта расказаў на прэс-канферэнцыі начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.

Тэсты будуць здавацца ў пісьмовым выглядзе, каб пазбегнуць карупцыі і паказаць прэтэндэнту на грамадзянства яго ўзровень ведаў мовы.

Таксама новы закон патрабуе, каб беларусы, якія маюць замежны від на жыхарства ці дакументы на льготы ў іншай дзяржаве (напрыклад, "карту паляка"), самі даносілі на сябе ў міліцыю. Па словах Бегуна, гэта трэба для выканання закона, які забараняе прымаць на дзяржслужбу і некаторыя іншыя пасады людзей, якія маюць замежнае грамадзянства або від на жыхарства.

Санкцыі за непаведамленне пакуль што не ўводзяцца. Але чыноўнікі не выключаюць увядзенне такіх мераў, калі беларусы будуць ігнараваць новыя нормы.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі