Борыс Джонсан пайшоў працаваць на ТБ

Борыс Джонсан

Борыс Джонсан / LEON NEAL / AFP

Экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан будзе працаваць на ТБ. На працу яго ўзяў тэлеканал GB News, піша ВВС.

Сярод іншага былы прэм'ер будзе працаваць над асвятленнем выбараў у Вялікабрытаніі і ЗША ў наступным годзе.

"Я збіраюся выкласці гэтаму выдатнаму новаму тэлеканалу свае непрыхарошаныя погляды на ўсё: ад Расіі, Кітая да вайны ва Украіне і таго, як мы вырашаем усе гэтыя праблемы", — напісаў Джонсан ў Х.

Гэта не першы досвед Джонсана ў журналістыцы, ён ужо вядзе калонку ў Daily Mail.

Джонсан пайшоў з пасады прэм'ер-міністра ў 2022 годзе пасля масавага паўстання міністраў супраць яго. А гэтым летам ён пакінуў і пасаду дэпутата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі