Брэсцкае “Дынама” абыграла БАТЭ і другі раз запар атрымала Суперкубак Беларусі

Брэсцкае “Дынама” абыграла БАТЭ і другі раз запар атрымала Суперкубак Беларусі

Брэсцкае “Дынама” абыграла БАТЭ ў матчы Суперкубка Беларусі па футболе. 2 сакавіка ўладальнікі Кубка краіны і дзеючыя чэмпіёны сустрэліся на полі ФК “Мінск”. Першую палову стартавага тайма гульня ішла спакойна, затым з 20-й хвіліны гульцы пайшлі ў атаку і атрымалі адразу некалькі жоўтых картак. Лік быў адкрыты на 40-х хвіліне голам брэстаўчан у выкананні Дзяніса Лапцева.

У другім тайме легіянер БАТЭ Эрвейн Мукам зраўняў лік — 1:1, але далей “жоўта-сінім” не шанцавала. На 74-й хвіліне Аляксандр Філіпавіч забіў гол ва ўласную браму і лік стаў ужо 2:1 на карысць “Дынама”. На 80-й хвіліне Павел Савіцкі забіў гол у браму БАТЭ і выніковы лік стаў 3:1.

Год таму БАТЭ і брэсцкае “Дынама” таксама змагаліся за Суперкубак і тады барысаўчане прайгралі з лікам 1:2. Такім чынам брэстаўчане другі год запар атрымліваюць ганаровы трафей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі