Буйныя апазіцыйныя палітычныя партыі падтрымаюць кампанію "Гавары праўду!"
Пра гэта 19 траўня заявілі лідэр Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Калякін адзначыў, што партыя "Справядлівы свет" падтрымлівала кампанію "Гавары праўду!" ад часу яе ўзнікнення, перадае БелаПАН.
Аляксей Янукевіч заявіў, што Партыя БНФ будзе падтрымліваць кампанію "Гавары праўду!", пакуль гэтая кампанія будзе заставацца непалітычнай. Калі ж лідэры кампаніі перавядуць яе ў палітычную плоскасць, то Партыя БНФ будзе весці з імі перамовы.