Былых магілёўскіх журналістаў асудзілі на некалькі гадоў калоніі
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць журналістаў
31 ліпеня Магілёўскі абласны суд асудзіў палітвязняў, былых магілёўскіх журналістаў: Алеся Сабалеўскага на 4 гады калоніі агульнага рэжыму, Яўгена Глушкова — на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага суд наклаў на іх штраф, паведамляюць праваабаронцы. Рашэнне прыняў суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі.
Сабалеўскага (затрыманы ў канцы 2023 года) і Глушкова (затрыманы ў пачатку 2024-га) прызналі вінаватымі ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" і ўдзеле ў ім, нават "ва ўдзеле ва ўзброеным канфлікце". Падрабязнасці гэтай справы пакуль невядомыя праваабаронцам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.