Магілёўца Алеся Сабалеўскага прызналі палітвязнем
Алесь Сабалеўскі
Беларускія праваабаронцы прызналі магілёўца Алеся Сабалеўскага палітвязнем. Яны прыйшлі да высновы, што "рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу... з’яўляюцца палітычныя матывы". Праваабаронцы патрабуюць спынення пераследу Сабалеўскага і яго вызвалення, як і іншых палітвязняў.
Алесь Сабалеўскі — былы блогер і журналіст, ужо некалькі гадоў ён працаваў у адным з магілёўскіх пунктаў пракату. За кратамі знаходзіцца з 12 снежня. Спачатку яго двойчы запар асудзілі на адміністрацыйны арышт (другі раз — "за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"), а пасля ўзнікла крымінальная справа. Нядаўна з ізалятара часовага ўтрымання Сабалеўскага перавялі ў магілёўскі следчы ізалятар. У чым яго абвінавачваюць, пакуль невядома. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, крымінальны пераслед Алеся Сабалеўскага можа быць звязаны з нядаўнім прызнаннем "экстрэмісцкімі фармаваннямі" некалькіх рэгіянальных медыярэсурсаў Магілёўшчыны.
У Беларусі налічваецца больш за 1400 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.