Затрыманага магілеўскага блогера перавялі ў СІЗА

Алесь Сабалеўскі

Алесь Сабалеўскі / facebook.com

Затрыманага магілеўскага блогера Алеся Сабалеўскага перавялі ў СІЗА. Гэта можа азначаць, што супраць яго выстаўлена крымінальнае абвінавачванне, піша БАЖ.

Па звестках знаёмых Сабалеўскага, у магілёўскі следчы ізалятар ён трапіў на мінулым тыдні. Раней яго ўтрымлівалі ў ІЧУ паводле судовых рашэнняў — былі два адміністрацыйныя арышты запар. 

Алеся Сабалеўскага затрымалі на працы раніцай 12 снежня і спачатку арыштавалі на 10 сутак "за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Праваабаронцы мяркуюць, што ў выпадку завядзення супраць Сабалеўскага крымінальнай справы, яна можа быць звязаная з прызнаннем "экстрэмісцкімі фарміраваннямі" шэрагу рэгіянальных медыярэсурсаў, а таксама іх шматлікіх акаўнтаў у сацсетках і месенджарах.

Алесь Сабалеўскі даўно адышоў ад заняткаў журналістыкай. Ужо некалькі гадоў ён працаваў у адным з магілёўскіх пунктаў пракату.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі