Сілавікі з Беларусі атрымалі доступ да бота тг-канала "Беларускі Гаюн"

Кібератака (ілюстрацыйнае фота)

Кібератака (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Быў узламаны бот тг-канала "Беларускі Гаюн", які адсочвае ваенную актыўнасць беларускіх і расійскіх войскаў. Яго стваральнікі папярэдзілі сваіх інфарматараў, што яны пад пагрозай.

"Мы не ведаем, які аб'ём дадзеных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнта быў доступ, — піша Антон Матолька. — Калі вы дасылалі інфармацыю, якая можа вас ідэнтыфікаваць, ці пісалі з акаўнтаў, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, вы пад пагрозай... У дадзены момант крытычныя ўразлівасці выпраўленыя, але я разумею, што, нажаль, мы не змаглі цалкам абараніць людзей".

Ён "настойліва рэкамендуе" ўсім, хто карыстаецца акаўнтам у Telegram працяглы перыяд, выдаліць яго і стварыць новы.

Матолька патлумачыў, што сілавікі атрымалі доступ у чат, у які перасылаліся паведамленні з бота "Беларускага Гаюна". "Пасля ўваходу ў чат сёння ноччу была зроблена выгрузка гісторыі чата, — піша ён. — Мы не ведаем, ці паспелі яны выгрузіць фота і відэа, але лепш прытрымлівацца горшага сцэнару".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі