Бюджэт пражытковага мінімуму з 1 лістапада знізіцца амаль на 1 рубель

Бюджэт пражытковага мінімуму з 1 лістапада знізіцца амаль на 1 рубель

Сярэдні бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) у Беларусі з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года складзе 174,52 рубля. Адпаведнае рашэнне прынятае пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (№ 64 ад 20 кастрычнiка 2016 года).

У коштах верасня БПМ знізіўся на 0,6%. Калі ж параўнаць у абсалютных лічбах, то зніжэнне складзе каля 1 рубля — з 1 жніўня па 30 кастрычніка БПМ складае 175,50 рубля.

Такое зніжэнне ў Мінпрацы патлумачылі тым, што панізіліся кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю падчас яе масавай нарыхтоўкі ў верасні. Таксама прычынай называецца тое, што гэтая плодагароднінная прадукцыя мае значную ўдзельную вагу ў прадуктах харчавання.

У Мінпрацы падкрэсліваюць, што зніжэнне БПМ не прывядзе да змяншэння памераў пенсiй, дапамог, іншых сацыяльных выплат, якія вылічваюцца з яго памеру. У адпаведнасці з указам ад 18 снежня 2006 года №726 "Аб вылічэнні сацыяльных выплат" пры прызначэнні або пераразліку пенсій і дапамог выкарыстоўваецца найбольшая велічыня бюджэту пражытковага мінімуму за два апошнія кварталы.

БПМ працаздольнага насельніцтва з сёлетняга лістапада па студзень наступнага года складае 193,14 руб.; пенсіянераў — 134,41 руб.; студэнтаў — 169,72 руб.; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 111,99 руб.; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 154,97 руб.; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў — 191 рубель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі