Цапкала: ніякіх "чыстак" мы рабіць не будзем, іх мусіць здзейсніць сама ўлада

Цапкала: ніякіх "чыстак" мы рабіць не будзем, іх мусіць здзейсніць сама ўлада

Апазіцыйны палітык Валерый Цапкала выказаўся наконт магчымых сцэнароў вырашэння крызіснай сітуацыі ў Беларусі. Ён мяркуе, што ўлада ў нашай краіне павінна перайсці да прэм'ер-міністра — да правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў. Гэта "адзіны законны спосаб перадачы ўлады ад Лукашэнкі", мяркуе Цапкала. І такі сцэнар могуць прыняць і на Захадзе, і ў Расіі.

"Яны [чыноўнікі, сілавікі] думаюць, што мы будзем рабіць "чысткі". Ніякіх "чыстак" мы рабіць не будзем! Яны самі павінны здзейсніць "чысткі", — кажа Валерый Цапкала. — Такім чынам мы даем шанец ураду і сілавым органам... здзейсніць "чыстку" самім".

Палітык лічыць, што ў сілавым апараце толькі "некалькі соцень людзей" здзейснілі "злачынствы супраць беларускага народу". І калі дзяржапарат правядзе "чыстку", ён "апынецца на баку народу".

І цяпер апазіцыі важна даць дзяржапарату "ясны і дакладны сігнал", кажа Валерый Цапкала. Тым часам у апазіцыйных колах ёсць розныя сцэнары і прапановы, і невядома, як там успрымуць "праект Цапкалы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі