Цэмент замест экспарту прададуць на ўнутраным рынку
Для задавальнення ўнутранага спажывецкага попыту на цэмент сёлета будзе дадаткова пастаўлена да 80 тысяч тон цэменту. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.
Там растлумачылі, што неабходнасць павелічэння паставак выклікана
павышаным попытам з боку рознічных пакупнікоў на гэты матэрыял і
перабоі з яго наяўнасцю ў продажы.
Пастаўкі на ўнутраны рынак будуць павялічаныя за кошт раней планаванага экспарту (першапачаткова на знешнія рынкі планавалася паставіць 400 тысяч тон цэменту).
У мінархітэктуры нагадалі, што ўлічваючы праблемы з набыццём цэменту ў рознічным гандлі ўлетку мінулага года, сёлета квота для міністэрства гандлю была павялічана практычна ў 2 разы да 200 тысяч тон.
“Інтэрфакс”