Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва ў Брэсце пазбавілі ліцэнзіі

Кансультацыя, ілюстрацыйнае фота

Кансультацыя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Брэсце пасля пракурорскай праверкі без ліцэнзіі застаўся Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Праверкай займалася пракуратура Брэста.

Згодна з законам, асноўнымі задачамі цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва павінны быць аказанне суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва дапамогі ў атрыманні фінансавых і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, інфармацыйных, метадычных і кансультацыйных паслуг, падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і прыцягненні кваліфікаваных кадраў, а таксама правядзенне навучальных курсаў і маркетынгавых даследаванняў.

У пракуратуры заяўляюць, што з 2022 года цэнтр фактычна не аказваў падтрымку малому і сярэдняму бізнесу. Адзіным відам дзейнасці, які выявілі пракуроры, былі курсы замежных моваў — то бок, паслугі адукацыйнага характару.

Пасля гэтага пракурор Брэста звярнуўся ў Міністэрства эканомікі, а яно спыніла ліцэнзію цэнтра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі