Чалы: Прамова Бабарыкі ў судзе — перадвыбарчы выступ
Віктар Бабарыка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска / Oksana Manchuk/BelTA
Незалежны аналітык Сяргей Чалы ў суботнім стрыме на канале "Чалы live" выказаўся пра выступ Віктара Бабарыкі ў судзе:
"Прамова вельмі добра зрэжысаваная і вельмі добра напісаная. Напэўна ён думаў пра яе вельмі доўга. Напэўна гэта адна іх лепшых яго прамоваў. Што мяне ўразіла: гэтая прамова выглядае не як апошняе слова падсуднага, гэтая прамова структураваная як перадвыбарчы выступ. Гэта сведчанне нязломнай і асабістай мужнасці гэтага чалавека".
Віктар Бабарыка выступіў у судзе 6 красавіка. Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты і банкір заявіў, што справа ў адносінах да яго — палітычна-матываваны.
"[Крымінальныя пераследы] не пераследуюць мэты ўстанаўлення віны, доказаў гэтай віны. Яны пераследуюць толькі адну мэту першапачатковую. А менавіта: няўдзел мой ў палітычным працэсе, на гэтых выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта я казаў ад самага пачатку", — сказаў Бабарыка .
Яго выступ доўжыўся каля 50 хвілін.
"Я доўга не мог адказаць на пытанне, ці правільна я зрабіў 12 траўня [калі аб'вясціў пра прэзідэнцкія амбіцыі]. Былі наступствы для маёй справы, якой я аддаў 25 гадоў, для людзей, з якімі працаваў, для майго сына, для сяброў. Я ведаю адно, што матыў быў толькі адзін: я хачу жыць у краіне, дзе перамагае закон", — скончыў свой выступ банкір. Пасля гэтага ён адмовіўся ад дачы паказанняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.