"Чаму так — адказаць не магу": журналіст не застаў рэкордную яўку на ўчастку

Участак для галасавання № 59 у Мінску / Еўрарадыё
Участак для галасавання № 59 у Мінску / Еўрарадыё

З участкам № 59 у Заводскім раёне Мінска нешта нядобрае пачало дзеяцца ў самым пачатку датэрміновага галасавання. 4 жніўня там вывесілі вывесілі пратакол за 8 жніўня:

“Почему так — ответить не могу”: журналист не застал рекордную явку на участке

Андрэй Сахарук — адзіны незалежны назіральнік на ўчастку — заўважыў гэтае парушэнне. 5 жніўня дату памянялі. Як яму патлумачылі члены камісіі, памыліліся. У размове з Еўрарадыё ён распавёў, што, калі прыйшоў на ўчастак на наступны дзень, яму забаранілі фатаграфаваць новы пратакол.

“Почему так — ответить не могу”: журналист не застал рекордную явку на участке

Фота пратакола ўсё-такі ўдалося зрабіць. Лічбы ў ім не змяніліся. Паводле афіцыйнай версіі, за першы дзень датэрміновага галасавання тут прагаласаваў 181 выбаршчык. І гэта рэкордная яўка: 25,3%!

Выбарчыя ўчасткі падчас датэрміновага галасавання працуюць з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00 — 7 гадзін, або 420 хвілін. Атрымліваецца, выбаршчыкі павінны былі прыходзіць на гэты ўчастак у тэмпе: 1 чалавек за 2,5 хвіліны!

“Почему так — ответить не могу”: журналист не застал рекордную явку на участке

Журналіст Еўрарадыё з'ездзіў на гэты звышпапулярны ўчастак. Ён знаходзіцца ў ліцэі №7.

На гадзінніку 13:00. Участак знаходзіцца на першым паверсе ліцэя, у кабінеце 106. Тут няма фіранак на кабінках. За сталом дзяжураць трое назіральнікаў. Ахоўнік на ўваходзе шчыра распавядае, што я сёння трэці чалавек, які ідзе галасаваць.

“Почему так — ответить не могу”: журналист не застал рекордную явку на участке

Старшыні на месцы не было, але ён хутка з'явіўся і пасля невялікіх кансультацый з кімсьці па тэлефоне дазволіў прысесці за стол з назіральнікамі.

“Почему так — ответить не могу”: журналист не застал рекордную явку на участке

За цэлую гадзіну: з 13:00 да 14:00 — ніхто з назіральнікаў не размаўляў адно з адным. "Калі людзі ходзяць, неяк весялей, — адкрыта сумуе жанчына пенсійнага ўзросту. — Добра, хоць на дрэвы можна глядзець". 

Што да выбаршчыкаў, то за гадзіну ўчастак для галасавання наведаў адзін чалавек! Жанчына ў хатняй вопратцы без усялякага прывітання зайшла ў кабінет, адразу накіравалася да камісіі, атрымала бюлетэнь, хутка запоўніла, закінула ў скрыню і сышла.

Гэта не зусім адпавядае меркаванай яўцы, бо, паводле сярэдняй статыстыкі, за гэты час павінны былі прагаласаваць 20 чалавек. Нават калі ўзяць яўку ў другі дзень — 17%, ці 103 выбаршчыкі за ўвесь дзень, то гэта не падобна да аднаго чалавека за чатыры хвіліны.

Дзмітрый Шантар, старшыня выбарчай камісіі, не знаходзіць тлумачэнняў гэтаму феномену.

Я не магу адказаць, чаму так адбылося. Ідуць людзі ў розны час, гэта значыць актыўнасць была вельмі вялікая, і сёння ў першай палове дня. Чаму так — адказаць не магу, — кажа ён.

— Людзі з дзвюх вуліц ідуць у дзённы і ранішні час, ды яшчэ такім патокам. Чым вы завабліваеце іх сюды?

Я не ведаю, я не пытаўся. Гэта іх грамадзянская пазіцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі