Чарнагорскі самалёт праляцеў у Літву праз тэрыторыю Беларусі

Чарнагорскі самалёт прыляцеў у Літву праз Беларусь / flightradar24.com
Чарнагорскі самалёт прыляцеў у Літву праз Беларусь / flightradar24.com

12 чэрвеня ў Літву праз паветраную прастору Беларусі прыбыў самалёт чарнагорскай авіякампаніі, заўважыў тг-канал @motolkohelp.

Борт авіякампаніі Air Montenegro з нумарам 4O-AOA (самалёт Embraer E195LR) ляцеў па маршруце Ціват-Вільня і прызямліўся ў сталіцы Літвы а 10-й гадзіне.

Літоўскія ўлады яшчэ ў 2021 годзе забаранілі авіякампаніям вылеты і прылёты праз паветраную прастору Беларусі. Адбылося гэта пасля таго, як беларускія ўлады прымусова пасадзілі самалёт кампаніі Ryanair, з борта якога знялі экс-галоўрэда Nexta Рамана Пратасевіча і адміністратарку ЧКБ Сафію Сапега.

Рэйс Ціват-Вільня з'яўляецца чартарным. Ён з'явіўся толькі напрыканцы траўня. На сёння адбылося толькі пяць рэйсаў па гэтым маршруце. Толькі адзін з гэтых рэйсаў прайшоў праз паветраную прастору Беларусі. Паводле папярэдняй інфармацыі, скарачэнне шляху не тлумачыцца ні дрэннымі ўмовамі надвор'я, ні нейкімі форс-мажорнымі абставінамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі