ЧБ па футболе: брэсцкае “Дынама” — “Нафтан” — 0:7

Брэсцкае “Дынама” на сваім полі паказала надзвычай слабую гульню і пацярпела найбуйнейшую ў сваёй гісторыі паразу: “Нафтан” бліскуча рэалізаваў свае магчымасці і забіў у браму супернікаў ажно сем галоў. Асаблівасць гульні яшчэ ў тым, што навапалачане аформілі ажно два хэт-трыкі за адну гульню — яны належаць Валерыю Жукоўскаму і Ігару Крывабоку. Прычым абодва бамбардзіры забілі па тры гола запар.

Важную перамогу атрымаў “Слуцк”: у сябе дома ён абыграў жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” з лікам 2:1. Прычым апошні і пераможны гол атрымаўся дзякуючы дакладнасці Дзмітрыя Алісейкі — футбаліст у дадатковы час здолеў рэалізаваць штрафны.

Аўтсайдэры “Белшына” і “Дняпро” развіталіся з сухой нічыёй — 0:0.

Заўтра, 3 жніўня, адбудуцца яшчэ два матчы гэтага тура: “Гомель” — “Нёман”, “Мінск” — “Шахцёр”.

Сустрэча мінскага “Дынама” і БАТЭ перанесеная на 13 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі