Ці ўратуюць ГУБАЗІК з АМАПам лукашэнкаўскую эканоміку — эфір

Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

Каментар у інтэрнэце — практычна самае страшнае злачынства, паводле меркавання прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму. Ад пакарання за, прыкладам, выказванне антываеннай пазіцыі не ўратуюць ніякія твае прафесійныя дасягненні: затрыманне, суткі (у найлепшым выпадку), звальненне і “чорная метка”, з якой нават прафесар добра калі знойдзе працу грузчыка. А адначасова на найвышэйшым узроўні кажуць пра недахоп кадраў на прадпрыемствах і ва ўстановах і разважаюць, як вярнуць на працу пенсіянераў. 

Ці сапраўды кадравы голад робіцца заўважнай праблемай і ці гатовы рэжым пайсці на сцішванне рэпрэсій, каб гэты голад неяк задаволіць? Чаму Лукашэнка не спыняецца ў сваім імкненні знішчыць ІП і да чаго гэта можа прывесці? Ці здолела эканоміка прыстасавацца да санкцый, што адбываецца з заробкамі “сям’і” на кантрабандзе і ці варта рыхтавацца да дэвальвацыі рубля? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі