Ці выдасць Ісландыя код для “пашпарта Новай Беларусі”?

Святлана Ціханоўская і ўзор новага пашпарта

Святлана Ціханоўская і ўзор новага пашпарта / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская не абмяркоўвала з прадстаўнікамі Ісландыі чуткі пра тое, што краіна выдасць код для “пашпарта Новай Беларусі”. На чуткі ў эфіры Еўрарадыё адказаў яе дарадца Франак Вячорка.

“Не, пра гэта размова не вядзецца. Учора ўжо была ў іх сустрэча. Там хутчэй асноўная тэма — незалежнасць: якія крокі міжнародная супольнасць і Рада Бяспекі ААН мусяць зрабіць у абарону беларускай незалежнасці. <...> Але ніякіх абвестак пра коды і пашпарты няма. Мы цяпер на вельмі цяжкім этапе падрыхтоўкі ўзораў. Толькі калі яны будуць гатовыя, будзе весціся размова пра код, статус і прызнанне”.

У жніўні прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародных справах Валер Кавалеўскі паказаў, як будзе выглядаць пашпарт — альтэрнатыва беларускаму пашпарту, які выдае дзяржава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі