Ціханоўская: "Беларускае пытанне застаецца на парадку дня"

Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020-м

Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020-м / x.com/Tsihanouskaya

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская падвяла вынікі свайго ўдзелу ў Генасамблеі ААН. Падчас мерапрыемства яна сустрэлася з кіраўнікамі і міністрамі замежных спраў больш чым 40 краін, лідарамі міжнародных арганізацый і прадстаўнікамі ААН.

"У нас, беларусаў, шмат саюзнікаў па ўсім свеце, — кажа Ціханоўская. — Пра нас з вамі памятаюць, і беларускае пытанне застаецца на парадку дня".

Кіраўніца АПК падкрэсліла, што з'явіліся кантакты з краінамі, якія працягваюць супрацоўнічаць з рэжымам Лукашэнкі і "патэнцыйна маглі б стаць медыятарамі ў вырашэнні палітычнага крызісу ў нашай краіне".

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША ўжо тыдзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі