Ціханоўская ўшанавала памяць ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Ускладанне кветак у памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы

Ускладанне кветак у памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы / twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Лідарка дэмакратычных сілаў разам з дыпламатамі, акрэдытаванымі ў Літве ўсклала кветкі да помніка "Маці Чарнобыля" ў Вільні. 

Каментуючы падзею, Ціханоўская адзначыла ў сацсетках: "Сёння разам з пасламі нашых дэмакратычных саюзнікаў Я ўсклаў кветкі да мемарыяла ахвярам чарнобыльскай катастрофы ў Вільні. Гэта была вялікая трагедыя не толькі для народа Беларусі, але і для ўсяго свету. Нельга дапусціць, каб Чарнобыль паўтарыўся!"

У сваім ранішнім звароце да беларусаў Ціханоўская заявіла, што рэжым Лукашэнкі ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль, дзе тысячы людзей знаходзяцца ў турмах, а сотні тысяч выехалі.

Сёння спаўняецца 38 гадоў з дня выбуху рэактара на Чарнобыльскай АЭС. Гэта была бадай што самая магутная тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя. Большая частка радыеактыўных рэчываў, выкінутых у паветра, асела на зямлю ў Беларусі. 

Ціханоўская ўшанавала памяць ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
Ускладанне кветак у памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы / twitter.com/Tsihanouskaya
Ціханоўская ўшанавала памяць ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
Ускладанне кветак у памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы / twitter.com/Tsihanouskaya
Ціханоўская ўшанавала памяць ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
Ускладанне кветак у памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы / twitter.com/Tsihanouskaya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі