Гомельская вобласць лідзіруе па ўзроўні анкалагічных захворванняў

Сельскагаспадарчыя работы ў Нараўлянскай раёне

Сельскагаспадарчыя работы ў Нараўлянскай раёне / narovlya.by

Гомельская вобласць, якая найбольш пацярпела ў выніку аварыі на ЧАЭС, лідзіруе па ўзроўні анкалагічных захворванняў. Пра гэта піша "Флагшток" са спасылкай на звесткі, агучаныя падчас міжнароднага медыцынскага форуму "Ахова здароўя Беларусі — 2024".

Адным з дакладчыкаў на форуме быў урач-анколаг "Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера" Уладзіслаў Волчак. Ён паказаў слайд, які адлюстроўвае апошнюю статыстыку захворвання злаякаснымі наватворамі ў Рэспубліцы Беларусь. На слайдзе відаць, што ў Гомельскай вобласці на 100 тысяч насельніцтва фіксуецца амаль 647 выпадкаў анкалагічных захворванняў. У суседняй Магілёўскай вобласці, якая таксама сур'ёзна пацярпела ад аварыі на ЧАЭС і знаходзіцца на другім месцы ў гэтай статыстыцы — 628. Сярэдні паказчык па Беларусі складае 620 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.

Рэсурс нагадвае аб даследаванні, праведзеным беларускімі анколагамі ў 2010-2019 годзе. Яно паказала, што колькасць анкахворых расце ў тым ліку з-за выяўленне рака ў працаздольнага насельніцтва з сельскай мясцовасці. Ёсць версія, што адной з прычын гэтага можа быць пыл, якім дыхаюць работнікі падчас правядзення сельскагаспадарчых работ у раёнах, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС .

Гомельская область лидирует по уровню онкозаболеваемости
Врач-онколог "Гомельского областного клинического онкологического диспансера" Владислав Волчек / Instagram ГГМУ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі