Ціханоўская заклікае беларусаў замежжа на Чарнобыльскі Шлях

Святлана Ціханоўская / кадр з відэа
Святлана Ціханоўская / кадр з відэа

Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў замежжа выйсці 26 красавіка на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах.

У сваім звароце лідарка дэмакратычных сілаў кажа пра актуальнасць гэтай акцыі ў сувязі з планамі размяшчэння ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі.

"Вы, напэўна, як і я, дзіцё Чарнобыля. І вы ўжо ведаеце, што зараз дыктатары збіраюцца размясціць у Беларусі расійскую ядзерную зброю. Таму я заклікаю ўсіх, хто цяпер знаходзіцца ў фізічнай бяспецы. Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі, студэнты і пенсіянеры, выходзьце на акцыі 26 красавіка, у дзень Чарнобыльскай трагедыі, у сваім горадзе", — звяртаецца Ціханоўская.

Яна кажа, што вялікія акцыі ўжо запланаваныя ў Вільні і Варшаве. Палітык заклікае далучыцца да гэтых акцый ці арганізаваць такія ж — у сваіх гарадах. Падчас акцый Ціханоўская прапаноўвае "гучна і публічна заявіць", што беларусы выступаюць супраць ядзернай зброі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі