Ціманоўская не выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы, заняўшы сёмае месца
Крысціна Ціманоўская
У паўфінале чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Рыме Крысціна Ціманоўская прабегла дыстанцыю 200 метраў за 23,34 секунды.
Як адзначае "Зеркало", спартоўка заняла ў сваім забегу сёмае месца і не здолела выйсці ў фінал.
Асабісты рэкорд Ціманоўскай — 22,75 секунды.
Беларуская бягуха цяпер выступае за Польшчу. На Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе яна адмовілася бегчы "чужую" дыстанцыю, за што кіраўніцтва каманды сілай хацела вярнуць яе ў Беларусь. Дзяўчына звярнулася па дапамогу да японскай паліцыі, а потым вылецела ў Польшчу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.