СК правёў ператрус у бацькоў бягухі Крысціны Ціманоўскай

Крысціна Ціманоўская

Крысціна Ціманоўская

У кватэры бацькоў Крысціны Ціманоўскай адбыўся ператрус. Правёў яго Следчы камітэт, напісала лёгкаатлетка ў сваім акаўнце ў Інстаграме.

"У мяне забралі дом, а цяпер дабраліся да маёй сям'і, звычайнай правінцыйнай сям'і, дзе тата ўсё жыццё працаваў пажарным, а мама — супрацоўніцай банка", — піша бягуха.

Паводле Ціманоўскай, за апошні год яе бацька перанёс інсульт (атрымаў інваліднасць), а маці хварэла на рак.

Лёгкаатлетка запрашае прадстаўнікоў Следчага камітэта прыехаць да яе ў новы дом для ператрусаў і гутарак.

На Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе Ціманоўская рэзка раскрытыкавала кіраўніцтва зборнай, якое паставіла яе выступаць замест спартовак, не дапушчаных да спаборніцтваў. Праз два дні спартовыя чыноўнікі паспрабавалі прымусова вывезці бягуху ў Беларусь, але яна пасля гучнага пратэсту засталася ў Японіі пад наглядам паліцыі. Адтуль Ціманоўская адправілася ў Польшчу, дзе ў жніўні 2022 года атрымала грамадзянства.

У красавіку 2024-га стала вядома, што Ціманоўская будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную Раду. Яна ўваходзіць у спіс "Закон і правапарадак", які ўзначальвае Аляксандр Азараў. На ўсіх кандыдатаў у КР у Беларусі пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі