Трэнер, які ціснуў на бягуху Ціманоўскую, адхілены ад спорту на 5 гадоў

Юрый Маісевіч (справа)

Юрый Маісевіч (справа) / pressball.by

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрый Маісевіч, які на Алімпіядзе ў Токіа ціснуў на бягуху Крысціну Ціманоўскую, дыскваліфікаваны Дысцыплінарным трыбуналам на 5 гадоў. Адлік пачынаецца ад 20 лютага 2024-га. Трэнер адхілены ад лёгкай атлетыкі і яму забаронена ўдзельнічаць у любой дзейнасці, якая "ўваходзіць у сферу кампетэнцыі Сусветнай федэрацыі лёгкай атлетыкі", паведамляе athleticsintegrity.org.

Падраздзяленне па забеспячэнні сумленнасці ў лёгкай атлетыцы прызнала, што Маісевіч парушыў Кодэкс добрасумленных паводзін World Athletics. Яго дзеянні былі прызнаныя "відавочнай абразай годнасці спартсмена і злоўжываннем... уладай".

"Гэта азначае, што правасуддзе непазбежнае", каментуе кіраўнік НАУ і намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская падчас Алімпіяды ў 2021-м у сацсетках раскрытыкавала дзеянні беларускіх спартыўных функцыянераў. Яе паставілі бегчы не яе дыстанцыю, чым яна і абурылася. У адказ на гэта Ціманоўскую знялі са стартаў і паспрабавалі адправіць у Беларусь. Запіс размовы спартсменкі з галоўным трэнерам зборнай па лёгкай атлетыцы Юрыем Маісевічам пазней трапіў у СМІ. У аэрапорце Крысціна Ціманоўская папрасіла паліцыю аб дапамозе. Пасля яна змагла паляцець у Варшаву, цяпер жыве і паспяхова выступае ў Польшчы. Міжнародны алімпійскі камітэт пазбавіў Маісевіча алімпійскай акрэдытацыі, праводзілася расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі