Беларускага трэнера абвінавацілі ў парушэнні этычнага кодэксу World Athletics

Юрый Маісевіч / БЕЛТА
Юрый Маісевіч / БЕЛТА

Беларускага трэнера Юрыя Маісевіча абвінавацілі ў парушэнні этычнага кодэксу World Athletics — Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый. З заявай выступіла Незалежная арганізацыя па барацьбе з допінгам у лёгкай атлетыцы, паведамляе ТАСС.

Юрый Маісевіч трапіў скандал на Алімпіядзе ў Токіа ў жніўні 2021-га, калі спрабаваў датэрмінова адправіць на радзіму бягуху Крысціну Ціманоўскую. Трэнера абвінавацілі ў тым, што яго ўчынак быў нядобрасумленны, ён не абараніў інтарэсы спартсменкі, а яго дзеянні нанеслі лёгкаталетцы абразу і аказалі псіхалагічны ціск.

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская падчас Алімпіяды ў сацсетках раскрытыкавала дзеянні спартыўных функцыянераў. Яе паставілі бегчы не яе дыстанцыю, чым яна і абурылася. У адказ на гэта Ціманоўскую знялі са стартаў і паспрабавалі адправіць у Беларусь. Запіс размовы з галоўным трэнерам зборнай па лёгкай атлетыцы Юрыем Маісевічам пазней трапіў у СМІ. У аэрапорце Крысціна Ціманоўская папрасіла паліцыю аб дапамозе. Пасля яна змагла паляцець у Варшаву, цяпер жыве і выступае ў Польшчы. Міжнародны алімпійскі камітэт пазбавіў Маісевіча алімпійскай акрэдытацыі, праводзілася расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі