Крысціна Ціманоўская не выйшла ў паўфінал на Алімпіядзе
Крысціна Ціманоўская
Бягуха Крысціна Ціманоўская ў дадатковым забегу на дыстанцыі 200 м фінішавала другой з вынікам 23,01 секунды.
Беларуска, якая выступае цяпер пад польскім сцягам, паказала шосты ваынік сярод 24 удзельніц суцяшальнага раўнду. Каб выйсці ў паўфінал, ёй не хапіла дзвюх сотых секунды.
Напярэдадні Ціманоўская заняла пятае месца ў чвэрцьфінале. Аўтаматычна ў паўфінал выходзілі толькі тры першыя бягухі. Няўдачнікам даваўся другі шанс у выглядзе дадатковага забегу, але Ціманоўская не змагла яго выйграць.
Паўфіналы ў бегу на 200 метраў пройдуць у панядзелак, фінал — увечары ў аўторак.
Акрамя таго, Ціманоўская будзе ўдзельнічаць у эстафеце 4 па 100 метраў ў складзе зборнай Польшчы. Фінал эстафеты пройдзе ўвечары ў пятніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.