Ціманоўская вырашыла прапусціць зімовы сезон
Крысціна Ціманоўская
Бягуха Крысціна Ціманоўская вырашыла прапусціць зімовы сезон (яна ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах з 2023-га). Яна сцвярджае, што рыхтуецца да летняга сезона і чэмпіянату свету ў Японіі. "Гэта будзе нялёгка, але я паспрабую", — напісала Ціманоўская ў Instagram.
"Зараз я знаходжуся на стадыі, калі мне трэба вырашыць, што рабіць далей? — тлумачыць сваё рашэнне лёгкаатлетка. — І гэта няпроста, таму што я знаходжуся ў сітуацыі, калі ў мяне няма фінансавай падтрымкі, і я павінна сам клапаціцца аб далейшай падрыхтоўцы, пачынаючы ад арэнды кватэры, да куплі вітамінаў і аплаты фізіятэрапіі. На жаль, у спорце такое таксама здараецца, можна стаць нумарам 1 у краіне, альбо паказаць адзін з лепшых вынікаў, і застацца без падтрымкі...".
На Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе Крысціна Ціманоўская рэзка раскрытыкавала кіраўніцтва зборнай Беларусі, якое паставіла яе выступаць на "чужую" дыстанцыю. Спартыўныя чыноўнікі паспрабавалі прымусова адправіць бягуху ў РБ, але яна пасля гучнага пратэсту засталася ў Японіі пад наглядам паліцыі. Адтуль Ціманоўская адправілася ў Польшчу (увесь гэты скандал асвятлялі сусветныя СМІ), дзе ў жніўні 2022 года атрымала грамадзянства. Яна выступае за Польшчу, заваявала месца ў зборнай, была на Алімпіядзе ў Парыжы.
У бацькоў Крысціны Ціманоўскай у РБ сёлета быў ператрус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.