Двое беларусаў упершыню атрымалі пашпарты замежнікаў у Аўстрыі

Пашпарт замежніка ў Аўстрыі

Пашпарт замежніка ў Аўстрыі / t.me/PEofBelarus

У Аўстрыі ўпершыню пашпарты замежнікаў выдалі беларусу і беларусцы, паведамляе тг-канал "Народныя амбасады Беларусі".

У Народнай амбасадзе Беларусі ў Аўстрыі кажуць, што раней такой практыкі для нашых суграмадзян не было, бо можна было звярнуцца ў амбасаду. А ў рэдкіх выпадках даказанага пераследу беларусы атрымлівалі статус уцекачоў.

"Аднак, як падкрэсліў суддзя, хадайніцтва аб міжнароднай абароне з'яўляецца правам кожнага грамадзяніна, а не неабходнай ўмовай, каб даказаць небяспеку вяртання ў краіну паходжання", — кажуць у Народнай амбасадзе.

Таксама сёння стала вядома, што першы пашпарт замежніка быў выдадзены грамадзяніну Беларусі ў Швецыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі