Цырымонія закрыцця Алімпіяды пройдзе сёння ў Парыжы
Момант адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы
Урачыстая цырымонія закрыцця Алімпійскіх гульняў пройдзе ўвечары 11 жніўня ў Парыжы. У адрозненне ад адкрыцця, у гэты раз дзеянне будзе адбывацца не ўздоўж ракі Сена, а на галоўным парыжскім стадыёне — Stade de France.
Арганізатары трымаюць у таямніцы дэталі цырымоніі, аднак ужо вядома, што сярод выступоўцаў будуць некалькі сусветна вядомых зорак. Па дадзеных Variety, там выступяць у тым ліку Білі Айліш і Red Hot Chili Peppers.
Цырымонію закрыцця, як і ўсю Алімпіяду, па беларускіх тэлеканалах не паказваюць. Можна паспрабаваць глядзець яе на афіцыйным сайце МАК, але магчыма спатрэбіцца VPN. Пачатак — у 22:00 па беларускім часе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.