Кіраўніка Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі абралі з адзінай кандыдатуры

Іван Ціхан

Іван Ціхан / bfla.eu

Кіраўніком Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА) пераабраны кідальнік молата Іван Ціхан. Выбары прайшлі 3 кастрычніка падчас справаздачна-выбарнай канферэнцыі БФЛА.

"Сама працэдура выбараў прайшла хуткаплынна. Адзіная заяўка на пасаду старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі была атрыманая ад Івана Ціхана", — кажуць у БФЛА.

Дарэчы, галасаванне за кандыдатуру Івана Ціхана было аднагалосным.

Іван Ціхан — прызёр Алімпіядаў 2004 і 2008 гадоў, чэмпіён свету 2003 і 2007 гадоў. Кіраўніком БФЛА ён стаў у верасні 2020-га, змяніўшы на пасадзе старшыні Вадзіма Дзевятоўскага

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі