CNN: на крэйсеры "Масква" працягваецца барацьба з пажарам
На расійскім крэйсеры "Масква" працягваецца барацьба з пажарам. Пра гэта расказаў высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік, паведамляе CNN. Паводле яго слоў, крэйсер рухаецца на ўсход, як мяркуецца, на рамонт у Севастопаль (пазней узніклі сумненні, ці ён рухаецца самастойна). Па даных амерыканскіх ваенных, іншыя расійскія ваенныя караблі цяпер знаходзяцца далей на поўдзень у Чорным моры, на больш бяспечнай адлегласці ад берага.
ЗША па-ранейшаму не могуць дакладна вызначыць, што стала прычынай здарэння з "Масквой": украінская атака крылатымі ракетамі ці нейкі інцыдэнт на борце крэйсера.
Як піша Forbes, "Масква" стала самай дарагой стратай РФ ва Украіне. Яго кошт складае каля 750 млн долараў.
Дагэтуль няма дакладных даных пра лёс экіпажу крэйсера. Па неафіцыйных звестках, невялікую групу маракоў (14 чалавек) у чацвер раніцай прывезлі на катэры ў Севастопаль, і іх забралі "хуткія". У складзе экіпажу, па розных даных, было ад 510 да 758 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.