COURAGE: вяртанне ў рэвалюцыю 2020 года — эфір з Палуянам і Якубовіч
Афіша паказа фільма COURAGE
Прагляд дакументальнага фільма Аляксея Палуяна “COURAGE” адбудзецца 18 жніўня ў варшаўскім кінатэатры LUNA. Гэты фільм, прысвечаны падзеям у Беларусі падчас і пасля выбараў 2020 года, у Варшаве дэманструецца не першы раз. Але кожны раз ён збірае поўную залу гледачоў. Найперш беларусаў, якія хочуць і яшчэ раз згадаць падзеі тых дзён, і проста сабрацца разам.
Ці змянілася ўспрыманне падзей 2020 года за мінулыя 3 гады? Ці здольны фільм кансалідаваць беларусаў і растлумачыць замежнікам тое, што адбылося ў Беларусі? Што сёння адбываецца з беларускай культурай у выгнанні — ці застаецца яна беларускай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёр Аляксей Палуян і акторка, выкладчыца і рэжысёрка Марына Якубовіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.