ЦСКА Віктара Ганчарэнкі атрымаў чарговую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (відэа)

ЦСКА Віктара Ганчарэнкі атрымаў чарговую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (відэа)

ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі атрымаў чарговую перамогу ў групавым раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў. На гэты раз маскоўская каманда выйграла на сваім полі — 2:0 у “Бенфікі”. Георгій Шчэннікаў адкрыў лік на 13-й хвіліне (дарэчы, з афсайду, які не заўважыў суддзя), а на 56-й здарыўся аўтагол, мяч апынуўся ў браме ад нагі Жардэла. Брамнік ЦСКА Ігар Акінфееў нарэшце перарваў антырэкордную серыю з 43 матчаў запар групавога раўнда і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, у якіх ён прапускаў галы.

Дагэтуль армейцы ў групавым раўндзе еўракубка на сваім полі толькі прайгравалі (“Манчэстар Юнайтэд” — 1:4, “Базелю” — 0:2). Дзве перамогі былі здабытыя ў гасцях (над “Бенфікай” — 2:1 і “Базэлем” — таксама 2:1). Сёння ж у групе А “Базэль” згуляе з “МЮ”. У групе лідыруе “Манчэстар Юнайтэд” — 12 ачкоў, ЦСКА мае 9, “Базэль” — 6, “Бенфіка” ачкоў не мае.

У апошнім туры 5 снежня ЦСКА згуляе ў гасцях з “МЮ”, а “Базэль” таксама ў гасцях з “Бенфікай”. Каманда Віктара Ганчарэнкі мае някепскія шанцы, каб захаваць за сабой другое месца ў групе і выйсці ў плэй-оф.

ЦСКА Віктара Ганчарэнкі атрымаў чарговую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (відэа)
Віктар Ганчарэнка. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі